Установа культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей»

Жыліцкі палацавы ансамбль, пабудаваны ў стылі класіцызму, рэзідэнцыя дваранскага роду Булгакаў, вядомага на тэрыторыі Беларусі з XV стагоддзя. Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль уваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта адзін з нямногіх у Беларусі захаваных помнікаў класічнага стылю канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў, які носіць ярка выражаны сядзібны характар.

У 2009 годзе пачалося правядзенне рэстаўрацыйных работ. У 2011 годзе адбылася ўрачыстае адкрыццё першай чаргі рэстаўрацыі палаца. У гэтай частцы зараз размяшчаецца Дзіцячая школа мастацтваў, музей і бібліятэка.

Сёння музей размяшчаецца ў адноўленым паўднёвым флігелі палаца. Экспазіцыі размяшчаюцца ў дзвюх залах. На першым паверсе знаходзіцца выстава, прысвечаная савецкаму перыяду ў гісторыі палаца, прыродазнаўчая экспазіцыя. На другім паверсе знаходзяцца экспазіцыі «Канапавы пакой палаца» і «Гісторыя. Этнаграфія», у холе другога паверха размяшчаюцца часовыя выставы. У фондах музея захоўваецца больш за чатыры тысячы прадметаў. Праводзяцца экскурсіі па залах палаца, парку, музейныя заняткі.